ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Naz 3 scl

Please download to get full document.

View again

All materials on our website are shared by users. If you have any questions about copyright issues, please report us to resolve them. We are always happy to assist you.
 3
 
  1. Тэорыя і практыка мовы Любові ці любві? 2. Скланенне назоўнікаў жаночага роду адзіночнага…
Share
Transcript
  • 1. Тэорыя і практыка мовы Любові ці любві?
  • 2. Скланенне назоўнікаў жаночага роду адзіночнага ліку з нулявым канчаткам
  • 3. Канчаткі назоўнікаў 3 скланення залежаць ад зычнага, на які заканчваецца аснова: 1.мяккі зычны 2.губны б, ф, ў 3.зацвярдзелы ж, ш, ч, ц 4.р
  • 4. У родным, давальным і месным склонах назоўнікі на мяккі і на губны зычны маюць канчатак –і столь – столі, верф – верфі назоўнікі на зацвярдзелы зычны маюць канчатак –ы ціш – цішы, Сібір – Сібіры
  • 5. Фанетычная з’ява чаргавання націскнога о з ненаціскным ы адбываецца ў формах роднага, давальнага і меснага склону назоўнікаў кроў, свякроў – крыві, свекрыві
  • 6. Агульны назоўнік: любоў - любві і любові Уласны назоўнік: Любоў - Любові
  • 7. У творным склоне назоўнікі на мяккі, губны і р маюць канчатак –ю столлю, верф’ю, Сібір’ю на зацвярдзелы – у цішшу, ноччу
  • 8. У творным склоне апошні зычны асновы, за выключэннем губных і зацвярдзелага р, падаўжаецца, калі стаіць пасля галоснага: медзь – меддзю, столь – столлю Падаўжэнне не адбываецца, калі аснова назоўніка заканчваецца на збег зычных: смеласць – смеласцю
  • 9. Калі назоўнік заканчваецца на губны зычны або на р, падаўжэння таксама не адбываецца! Пасля б, п, ф, і р будзе пісацца апостраф: верф – верф’ю, глыб – глыб’ю, Сібір – Сібір’ю. Калі слова заканчваецца на ў, апостраф не пішацца: кроў – кроўю, любоў - любоўю.
  • 10. Назоўнік моц у творным склоне мае канчатак –ай: моц – моцай (як назоўнікі жаночага роду першага скланення кшталту тысяча)
  • 11. Існуе цэлы шэраг словаў з варыянтнымі канчаткамі: -у/-ю і -яй (-яю) / -ёй (-ёю): далонь – далонню і далоняй (далоняю) кроў - кроўю і крывёй (крывёю) Сёння нарматыўным лічыцца толькі першы варыянт
  • 12. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне
  • 13. Гар Павець Прыстань Аповесць Ціш Цемень Цень
  • 14. Гар – гар’ю Павець - павеццю Прыстань - прыстанню Аповесць - аповесцю Ціш – цішшу і цішай Цемень - цеменню Цень – ценем (муж. р.!)
  • 15. Смерць Шыр Далонь Верф Шынель Годнасць Гусь
  • 16. Смерць - смерцю Шыр – шыр’ю Далонь – далонню і далоняй Верф - верф’ю Шынель – шынялём (муж. р.!) Годнасць - годнасцю Гусь – гуссю (жан. р.)
  • 17. Вільгаць Сібір Сенажаць Роспач Мазоль Гразь Об
  • 18. Вільгаць - вільгаццю Сібір - Сібір’ю Сенажаць - сенажаццю Роспач - роспаччу Мазоль – мазалём (муж. р.!) Гразь – граззю і гразёй Об - Об’ю
  • 19. Веліч Гладзь Кішэнь Глыб Медаль Радасць Свіслач
  • 20. Веліч - веліччу Гладзь - гладдзю Кішэнь – кішэнню і кішэняй Глыб - глыб’ю Медаль – медалём (муж. р.!) Радасць - радасцю Свіслач – Свіслаччу
  • Related Search
    We Need Your Support
    Thank you for visiting our website and your interest in our free products and services. We are nonprofit website to share and download documents. To the running of this website, we need your help to support us.

    Thanks to everyone for your continued support.

    No, Thanks
    SAVE OUR EARTH

    We need your sign to support Project to invent "SMART AND CONTROLLABLE REFLECTIVE BALLOONS" to cover the Sun and Save Our Earth.

    More details...

    Sign Now!

    We are very appreciated for your Prompt Action!

    x